Требования для поступающих
Змест уступнага экзамена і экзаменацыйныя патрабаванні па спецыяльнасцям
“НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ (ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА)”
Абітурыент павінен:
- сыграць на баяне, акардэоне (па выбары) дзве-тры п'есы.
- прайсці праверку музычнага слыху, музычнай памяці і рытму :
• праспяваць асобныя гукі, напеўкі ці ўрыўкі з п'ес, якія яму сыграюць на фартэпіяна;
• вызначыць на слых колькасць гукаў, якія яму сыграюць паслядоўна ці адначасова;
• паўтарыць некалькі рытмічных фігур, якія яму прастукае экзаменатар;
• праспяваць мелодыю адной нескладанай песні.
“НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ (НАРОДНЫЯ АБРАДЫ ІСВЯТЫ )”
Абітурыент павінен:
- прачытаць па памяці ўрывак з празаічнага твора, верш, байку;
- выканаць нескладаныя эцюды на зададзеную тэму;
- прайсці праверку музычна-слыхавых, пластыка-харэаграфічных даных (праспяваць нескладаную песню, паўтарыць некалькі нескладаных рытмічных малюнкаў, праспяваць меладычныя напеўкі, якія сыграны на музычным інструменце, выканаць танец альбо некалькі танцавальных рухаў (без музыкі і з музыкай);
- мець творчыя здольнасці уменне перадаць ідэю твора, фантазіраваць, імправізаваць, а таксама валодаць добрымі арганізацыйнымі здольнасцямі;
- ведаць мясцовы фальклор (гульні, беларускія народныя песні, жарты, прымаўкі, прыказкі, святы і абрады, якія сталі традыцыйнымі ў іх мясцовасці);
- мець пэўнае ўяўленне аб дзейнасці клубных устаноў і вопыт
удзелу ў мастацкай самадзейнасці, у фальклорным, тэатральным калектывах.
“ДЫЗАЙН”
М А Л Ю Н А К
Намаляваць нацюрморт з двух-трох прадметаў, простых па форме, лакальных па афарбоўцы, на простым фоне (адным з прадметаў нацюрморта можа быць найпрасцейшы гіпсавы арнамент невысокага рэльефа).
Пастаноўка ставіцца пры кантрасным асвятленні.
Матэрыял – аловак, папера. Памер – 0,5 аркуша. Тэрмін выканання – 12 вучэбных гадзін (3 дні па 4 гадзіны).
ПАКАЗАЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ:
- абітурыент павінен ў малюнку перадаць узаемнае размяшчэнне прадметаў, іх прапорцыі, характар і форму ва ўмовах дадзенага асвятлення.
Ж Ы В А П І С
Напісаць нацюрморт з двух-трох прадметаў быта, простых па форме, ясных па колеру, розных па матэрыялу, на фоне аднаколернай драпіроўкі.
Заданне выконваецца пры дзенным асвятленні.
Матэрыял – акварэль ці алей; папера, палатно ці кардон. Памеры – не больш як
ПАКАЗА ЛЬ НЫЯ ПАТРАБАВАННІ:
абітурыент павінен перадаць характар, форму, каляровыя і танальныя суадносіны прадметаў ў прасторы.
К А М П А З І Ц Ы Я
Эскіз кампазіцыі на заданную тэму.
Матэрыял – па выбару абітурыента (акварэль, гуаш ці алей; папера, кардон ці палатно).
Памер – не больш як
ПАКАЗАЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ:
абітурыент павінен вобразна выявіць сваю задуму, аснова якой назіральнасць, фантазія і веды заканамернасцяў кампазіцыі.
"ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА"
Той, хто паступае на харэаграфічнае аддзяленне, праходзіць праверку прафесіянальных і фізічных даных.
Правяраюцца наступныя элементы:
=> нацягнутасць пад'ёму,
=> вываратнасць галенастопнага, каленнага і тазабедран н ага суставаў;
=> гібкасць;
=> скачок;
=> крок;
=> каардынацыю рухаў.
Ад абітурыентаў на экзамене патрабуецца:
=> выканаць любы танцавальны эцюд;
=> паўтарыць выкананых экзаменатарам некалькі рухаў;
- пераменны крок:
- прыпаданне;
- дробны ход;
- "вяровачку";
- бягунец;
-прысядку і інш..
Акрамя таго, абітурыент праходзіць праверку музычна-слыхавых даных.
Для гэтага неабходна:
=> праспяваць мелодыю адной нескладанай песні;
=> праспяваць асобныя гукі, напеўкі ці ўрыўкі з п'ес, якія яму сыграюць на інструменце;
=> паўтарыць некалькі рытмічных фігур, якія прастукае экзаменатар.